значнай часткі сялянства. Няўжо кляса, якая здолела выцягнуць з заняпаду шостую частку сьвету, да гэтага часу не адышла ад таго становішча, у якім была ў часы „хождения в народ“, і замест сапраўднай літаратуры павінна атрымліваць пятаковую высмактаную жвачку?
Апошнім пытаньнем нашых нататак зьяўляецца пытаньне пра так званую гурткоўшчыну. Гурткоўшчына ў нас ёсьць, але мае яна зусім ня той характар, які ёй часамі імкнуцца надаць некаторыя дэмагогічна настроеныя людзі. Мы добра знаёмы з пляцформамі існуючых у нас організацый і з іх узаемаадносінамі. „Маладняк“, напрыклад, „Полымя“ ніякім чынам не маглі-б заняць у адносінах да „Узвышша“ інакшай позыцыі, як позыцыя вострай крытыкі, асабліва ў галіне ідэолёгіі. Гэта зусім зразумела, бо соцыяльныя карэньні „Узвышша“ даволі ўжо выразныя, як выразныя соцыяльныя карэньні і „Маладняка“ і „Полымя“. Організацыі, якія цьвёрда сталі на грунт будаўніцтва пролетарскай літаратуры, не маглі і не павінны былі маўчаць, бачачы, як „Узвышша“ пад шыльдай пролетарскай літаратуры працягвае зусім непролетарскія тэндэнцыі.
Вось такога гатунку гурткоўшчына, гурткоўшчына, абумоўленая соцыяльным распадам, ёсьць у нас, і гэта трэба толькі вітаць, бо толькі такім чынам у нас будуць выкрышталізоўвацца элемэнты сапраўднай пролетарскай літаратуры.
13