Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/175

Гэта старонка не была вычытаная

Бязумоўна, каб іх ідэолёгія супадала з Жылкаваю, дык гэта лепшая доля магла б зьявіцца толькі дзякуючы цуду.

Родны край і свабоду Жылка вельмі паважае: нязьменна ўсюды, зьвяртаючыся да іх, ён пачынае з вялікай літары; мімаволі ўспамінаецца закід Леніна ў бок тых „дурачков, которые слово „революция“ всегда и везде готовы писать с большой буквы“. Гэта чыста мяшчанскі прыём: каб паказаць сваю рэволюцыйнасьць, пачынаць з вялікай літары адпаведныя словы. Ёсьць у Жылкі яшчэ адзін момант, таксама ўласьцівы старому грамадзтву — лісьліваму і двудушнаму. У той час, як становішча жанчыны ў буржуазным грамадзтве ўсім вядома, як становішча жывога тавару, як об‘екту для здавальненьня самых віртуозных выдумак гуляшчых самцоў, у той самы час буржуазныя поэты пафарысейску заціраюць гэта становішча, убаўляючы жанчыну ў сваіх творах. Чым далей у глыбіню сярэднявякоўя, тым выразьней адчуваецца гэта тэндэнцыя як найболей замазаць рачаіснасьць. У нас ужо зусім іначай будуюцца адносіны паміж жанчынай і мужчынай, усё глыбей укараняецца погляд на жанчыну, як на таварыша, як на роўнапраўнага сябра грамадзтва. У Жылкі спатыкаецца гэта манера сярэднявяковага трубадура. Мы дазволім сабе прывесьці адрыўкі з найбольш яскравых у гэтым кірунку „Вершаў спадзяваньня“: