Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/176

Гэта старонка не была вычытаная

Ля ног тваіх маўчаць трывогі,
І думкі маліцьвенна строгі,
Як мнішкі белыя гурбой.
Ў цішы пуціны лесавой.
О, соладка ля ног тваіх,
У плашч чароўнасьці адзеты,
Схіляюцца красою кветы.
І вецер сіверны заціх,
Бязбурны дзень — вачэй затокі,
Яны празрысты і глыбокі,
І ясны, як вясны палон.
Іх лёгкі ціхамірны сон.
Мне люба сьніць (бязбурны дні!)
Аб шчасьці гэткім квола-крохкім
І веславаць лятункам лёгкім
Па крышталёвай глыбіні.
О, мармур сьветлага чала
Пад пасмамі глухой завеі!
О, тонкіх рук, о рук лілеі,
Што ня чынілі справы зла!
О, хараство зялёнай пальмы!
Ты ўся зьвініш напевам псальмы,
І росных траваў родны пах
Кадзіць на твой азурны шлях!
Якая слабасьць і спакой,
Якая дзіўная суточнасьць
У сьвет нясьці адну пяшчотнасьць
І усё змагаць аднэю ёй.
А мне маліць — мая Марыя,
Прымі малітвы маладыя
І яснасьцю душы тваёй
Маю пахмурую напой…

Нешта накшталт „Богородице, дево — радуйся“; наш сучасны трубадур зусім разамлеў і расплыўся