Старонка праверана
Ва ўсякім выпадку перад беларускай крытыкай стаяць зараз самыя сур‘ёзныя і шырокія заданьні. Кожны, хто выступае ў гэтай галіне, павінен сур‘ёзна падрыхтавацца, павінен навучыцца добра ўладаць такою моцнаю зброяй, як марксыцкі мэтод у літаратурнай крытыцы. Павінен ён у сабе выхоўваць чулы падыход да мастацкага твору і раз назаўсёды адвучыцца ад „дубінізацыі“ крытыкі ды ад усякіх гурткавых орыентацый, ня зьвязаных з процэсамі соцыяльнага распаду.
14