Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/188

Гэта старонка не была вычытаная

сонечны госьць
Людзей вітаньня
Ты вартая ёсьць!
О, будзь хвалёна.
Вялічана будзь! —
Табой збавёны
Ня вызнае жудзь і г. д.

|}

І складам мовы i наогул мастацкасьцю гэты адрывак вельмі нагадуе нам творы творы расійскага поэты Трэцьякоўскага:

Стрекочущу кузнецу
В эленем блаце сущу…
Ядовыту червецу
По злакам ползущу…
Журавель, летящ во грахе,
Скачущ через ногу,
Забываючы все в страхе,
Урчат хвалу богу.

Нагадуе ён і „Богородице, дево — радуйся“.

Апошнімі ідуць вершы Кляшторнага, славутага тварца „ледзяной гітары“. Аб іх нічога сказаць нельга, апрача таго, што і тут яны вызначаюцца гэткаю-ж самаю „лядзяна-гітарыстаю“ галаваломнаю вобразнасьцю і падазрэнаю па чыстаце моваю. Напрыклад:

Завечарылася бярозавая просінь…

Пакінем жадаючым разьвязываць туманную алегорыю гэтага мудрага сказу і пяройдзем да прозы. У нумары зьмешчаны чарговы адрывак роману К. ЧорнагаСястра“. Па зусім зразумелых пры-