чынах мы прымушаны ўстрымацца ад тэй ці іншай ацэнкі роману, пакуль ён яшчэ ня скончаны. Аповесьць Бядулі „Салавей“ мы таксама не рызыкуем разглядаць тут праз абмежаванасьць месца. Да Бядулі, як да старога пісьменьніка, патрэбен больш грунтоўны падыход, якога нельга даць без падрабязнага разгляду твору; гэта мы спадзяёмся зрабіць у адным з бліжэйшых артыкулаў. Застаецца апавяданьне Мрыя „Камандзір“, апавяданьне Крапівы „Ідэі“ і яго-ж верш „Фіга на талерцы“. Адносна першага можна толькі дзівіцца, як яно наогул папала ў друк. Быўшы чырвоны камандзір расказвае, як ён згвалціў дзяўчыну — панскую дачку, а пасьля забіў яе. Напісана ўсё гэта даволі „зграбна“ для таго, каб папасьці ў любы рэдакцыйны кошык і, толькі самая сцэнка згвалчаньня аўтарам выканана са смакам — у гэтым аўтару нельга адмовіць, як нельга адмовіць і тое, што апавяданьне гэта можа зрабіць уражаньне на многіх аматараў моцных адчуваньняў.
Адносна стылістычнай стараны крапівавых апавяданьня і вершу нічога благога сказаць нельга. Напісаны яны гладка; ды ў гэтым няма і нічога дзіўнага, бо Крапіва ня першы дзень працуе ў літаратуры яго ранейшыя творы стварылі яму вялікую популярнасьць на Беларусі. Апошнія-ж яго творы, у прыватнасьці, зьмешчаныя ў № 4, прымушаюць нас сур‘ёзна непакоіцца за далейшы лёс таленавітага сатырыка. Справа ў тым, што ў