Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/191

Гэта старонка не была вычытаная

ГАМАНІЦЬ — ГАЛАВА НЕ БАЛІЦЬ

У аднэй з нашых папярэдніх заметак нам давялося спыніцца на аднэй вельмі пашыранай у нас катэгорыі людзей. Гутарка ішла пра мяшчан, пра „тутэйшых“, пра тых, хто нацягвае на сябе марксыцкі халат, каб захаваць сваю ідэёвую недалужнасьць, сваё моральнае калецтва ад людзкога вока. Абмежаванасьць месца не дазволіла нам тады ў належнай меры дыфэрэнтаваць катэгорыю „тутэйшых“ па галінах іх выяўленьня, правесьці паасобныя прыклады іх „рукапрыкладзтва“ ў паасобных галінах нашага будаўніцтва. Мы маем на ўвазе сягоньня спыніцца на адным з пахабнейшых выступленьняў такога гатунку ў галіне літаратурнай крытыкі.

Адным з выдатнейшых прадстаўнікоў новага пакаленьня ў беларускай літаратуры зьяўляецца Андрэй Александровіч. За 5—6 гадоў сваёй літаратурнай працы ён здолеў высунуцца ў першыя шэрагі беларускіх пісьменьнікаў. Яго творы перакладзены на украінскую, расійскую, чэскую ды іншыя мовы, на Беларусі карыстаюцца вялікай