Каб ня быць галаслоўнымі, мы дазволім сабе прывесьці некаторыя паасобныя палажэньні гэтага грамадзяніна. Узяўшы поэму Александровіча „Дваццаць“, якая вельмі добра малюе нам жыцьцё хлапца з сям‘і гарадзкога саматужніка[1], Кундзіш па ўсіх правілах гэту поэму згвалціў і з гэтага зрабіў вывад, што: 1) Андрэй Александровіч — мешчанін; 2) Андрэй Александровіч — пагромшчык (крымінальная справа! Т. Г.); 3) Андрэй Александровіч — алкоголік і 4) Андрэй Александровіч — мала ня контр-рэволюцыянэр. Усё гэта Кундзіш падмацаваў жывасілкам нацяганымі з поэмы радкамі, а каб надаць сваім вывадам больш соліднасьці і непаграшымасьці, рашыў бліснуць сваім „марксызмам“ і разрадзіўся гэткім пэрлам:
„Той пласт гарадзкое грамады, з якога вышаў Александровіч і які ён зараз адлюстроўвае ў сваёй творчасьці, зьяўляецца міжлеглым паміж пролетарыятам і буржуазіяй, гэта тое, што звычайна завецца мяшчанствам.
Не даводзіцца спрачацца спрачацца з тым, што мяшчанства перад рэволюцыяй сваімі ўнутранымі сымпатыямі і экономічна бліжэй за ўсё прымыкала да буржуазіі. Буржуазія карысталася мяшчанствам, як тэй масай, якой
- ↑ Чамусьці „крытык“ называе поэму мэмуарнаю. Сам аўтар гэтага не падкрэсьлівае, ды, здаецца, пішучы гэту поэму, меў на ўвазе зусім іншыя заданьні.