Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/196

Гэта старонка не была вычытаная

Але нам здаецца, што беларускі чытач меў-бы права патрабаваць ад „крытыкаў“, якіх яму даводзіцца чытаць ва „Узвышшы“, прынамсі большай пісьменнасьці, якой заўсёды вымагала сама організацыя „Узвышша“.

Далей „крытыка“ Кундзіша прымае ўжо зусім гумарыстычны характар. То яму не падабаецца, што бацька поэты пачаў бойку з гарадавым, „пяючы марсэльезу“. Кундзіш карыстаецца выпадкам, каб адчыніць Амэрыку:

„Рэволюцыйнасьць зусім ня ў тым, каб, ушчаўшы бойку з гарадавым, сьпяваць марсэльезу, а ў організаваным выступленьні мас“.

Ды гэта кожны ведае! Але Александровіч ніякай рэволюцыйнасьці тут і ня зьбіраўся паказваць. Мы дазволім сабе прывесьці гэта месца крыху паўней, чымся наважваецца гр. Кундзіш:

Не працуе, працы — нічога,
дзе мага, яго вочы лезуць!
Раз п‘яны страсануў гарадавога,
трасануў, пяючы марсэльезу.
Гаварылі яшчэ, што з азартам
аб калена зламаў „селядзец“.
Прыляцела суседняя варта…
Так вісела бяда на бядзе…
Судзілі… Сядзеў… Вышаў… і г. д.[1]

  1. Падкрэсьленыя намі радкі, якія падаюць гэты ўрывак некалькі ў іншым асьвятленьні, чымся гэтага хацелася-б Кундзішу, паважаны крытык абмінуў. Т. Г.