Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/197

Гэта старонка не была вычытаная

Прывядзем яшчэ пару радкоў з папярэдняга разьдзелу, якія мотывуюць гэткія неэтычныя з пункту погляду гр. Кундзіша паводзіны шаўца.

Але сьціскала гора нас, —
тупой сякеры сталь.
І так жыцьцём зморана
гібела бедната.
Але за што? За што гэта
адны ў сухотах мруць,
другія сытным рогатам
дукаты ў банк кладуць.

Зразумела вам, гр. Кундзіш, чаму п‘яны шавец пяяў марсэльезу? Давядзіся гр. Кундзішу папасьціў гэткія абставіны — „Інтэрнацыянал“ засьпяваў-бы.

А мы ў інтарэсах самай звычайнай об‘ектыўнасьці прымушаны гэткую крытыку разглядаць, як злачынную і нясумленную падтасоўку.

Мы ня будзем пакуль што спыняцца на Кундзішавых мудраваньнях пад „румянаю цаглінкай“ і „нязнанымі днямі“, бо, як відаць, Кундзіш пасьпеў пабываць у соцыялістычнай грамадзе і пазнаць гэтыя дні, ды цагліны прызвычаіўся бачыць жоўтага колеру. Прапускаем мы і іншыя мясьціны, у якіх гучыць больш гіроніі па адрасу нашага будаўніцтва, чымся па адрасу Андрэя Александровіча. Гэта ўсё для нас у значнай ступені зразумела і… ня нова.

Нам толькі здаецца, што зусім лішнім было бязглуздныя разважаньні прыкрываць імем Леніна.