сабакі“, — дык усё гэта дало-б гр. Кундзішу добрай і продукцыйнай работы на даволі доўгі пэрыод.
Вывадаў з кундзішавага артыкулу нам рабіць не даводзіцца. Мы лічым, што тыя асноўныя мясьціны, якія мы прывялі, зусім характарызуюць аўтара. Мы лічым, што Кундзішу трэба набыць болей мастацкага густу, болей політычных ведаў і болей пазнаёміцца з жыцьцём Беларусі наогул і Менску ў прыватнасьці. Тады толькі ён змог бы яшчэ раз спрабаваць свае сілы ў літаратурнай крытыцы. Тыя-ж закіды яго, якія маюць характар не літаратурнай крытыкі, а крымінальнага злачынства (справа аб пагромах), павінны быць разгледжаны ва ўсякім выпадку не на старонках друку. За апошні год у нас па ўсяму Саюзу прайшла хваля паказальных для данага выпадку процэсаў аб хуліганстве. Пакуль што літаратурнае хуліганства па нашых кодэксах да звычайнага хуліганства яшчэ не параўнана. Дзеля гэтага мы можам кундзішаў артыкул разглядаць, як адну з праяў таго ўсесаюзнага мяшчанства, якое пачынае прасачвацца на старонкі нашай прэсы і супроць якога гэтак востра выступіў у свой час тав. Бухарын. „Тутэйшыя“ сапраўды ўваходзяць у азарт. Кожны сумленны і шчыры працаўнік, які працуе на справе, пакладаючы свае сілы на вялікім соцыялістычным будаўніцтве, заўсёды ў кожную хвіліну можа чакаць самага дзікага, самага бязглузднага наскоку з боку „тутэйшых“. Але адкуль-бы ні праходзілі гэтыя