Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/20

Старонка праверана

адчыненьне „Вольнай Беларусі“ ў Менску, накапленьне грамадзкіх організацый мела вялікае гістарычнае значэньне.

Меў асаблівы сэнс той факт, што менавіта ў Менску, упоперак віленскім традыцыям, пачалі разгортвацца ў далейшым рашучыя падзеі ў жыцьці Беларусі і ў жыцьці беларускай мастацкай літаратуры.

„У той час, — піша проф. Ігнатоўскі, — як пецярбурскія і некаторыя іншыя грамадзкія організацыі (Бел. Соц. Грамада) зьвязаліся з рабочымі беларускімі коламі і станавіліся паступова за выразны рэволюцыйна-клясавы грунт, менская організацыя, каторая для Беларусі мела ў той час самае важнае значэньне, ня мела гэтай апоры і павінна была ўвайсьці ў зносіны з дробна-буржуазнымі нацыянальнымі беларускімі коламі і прыняць права-соцыялістычную афарбоўку. Гэты факт меў вялізнае значэньне ў ходзе рэволюцыі на Беларусі“. („Гісторыя Беларусі ў XIX і ў пачатку XX сталецьця“).

Дзеля таго, што Грамада была найбольш уплывоваю плыньню ў тагачасным нацыянальным руху, гэтыя словы можна аднесьці і да ўсяго руху. Адсюль пашлі і гульня ў дэмократыю па-керанску, і няўдалыя перамаўленьні з часовым урадам, і недарэчныя пастановы ўсебеларускага конгрэсу („часовае“ прызнаньне савецкай улады), і гісторыя опэрэтачных урадаў БНР і г. д. Беларускі нацыя-

16