Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/203

Гэта старонка не была вычытаная

Сюды належыць: верш Дубоўкі, апавяданьне Крапівы, апавяданьне Бядулі, верш Лужаніна і пара артыкульчыкаў.

На добры лад разгляд трэба пачынаць па парадку, што мы і зробім, зьвярнуўшы ўвагу ў першую чаргу на апавяданьне старэйшага ва „Узвышшы“ па гадох і па літаратурнаму стажу сябра — З. Бядулі. Апавяданьне мае прэтэндыйную назву „Дзесяць“, і ў ім аўтар пэўна меў на ўвазе даць нешта накшталт кастрычнікавай эпохі, прынамсі даць малюнак рэволюцыі ў вёсцы Глухі Бор. Даецца малюнак рэволюцыі, разьдзелу панскай зямлі, надыходу нямецкай і польскай окупацый. Потым ідзе жыцьцё пагранічча, голад у Паваложжы, новы быт, селькораўскі рух. Канчаецца ўсё гэта, як яму і належыць канчацца: электрыфікацыяй і палётам гэроя на самалёце. Гэрой, як водзіцца — не селянін, а нібыта — „пролетарыят“, вясковы каваль Міхалка. Гаворыць ён, як папісанаму, пра бальшавікоў і пра Леніна. Хаця і няпісьменны, але добра ведае, што „хто не працуе — той ня есьць“, потым організуе разьдзел панскай зямлі, змагаецца з окупантамі, з польскім шпіёнажам. Потым пачынае будаваць новы быт. і да таго гэты быт у яго даходзіць, што ён і думаць пачынае лёзунгамі. Вось ілюстрацыя:

„Міхалка ўспомніў сваіх бацькоў і дзядоў. Гэтыя абразы яму ад дзеда ў спадчыну засталіся…