цыялістычнага будаўніцтва, робячы яму „мядзьведжую услугу“. І толькі тая шчасьлівая акалічнасьць, што падобныя творы па сваёй мастацкасьці няздольны нікога зацікавіць (як і ў гэтым выпадку), параліжуе тую шкоду, якую яны маглі-б прынесьці.
Поэма Дубоўкі „Кругі“ магла-б з пэўным посьпехам зьмясьціцца ў аддзел крытыкі, бо яна ў большай сваёй частцы прадстаўляе рыфмованы літаратурна-крытычны артыкул. Цэнтральным месцам поэмы зьяўляецца ліст, напісаны Дубоўкам самому сабе пад псэўдонімам Насты Нарутавічанкі. У лісьце выказваецца скарга на крытыку, якая перашкаджае пазнаёміцца з творчасьцю Дубоўкі:
„Конкрэтнага ня кажучы, яна нагадвае туман у цёмным лесе. Напішуць: „добра ўсё, у самы раз“, а заўтра: „брак настрояў пролетарскіх“. Ня крытыка, а нейкі самавар: усё залежыць ад староньняй ласкі“[1].
Далей аўтар скардзіцца, што крытыка „замкнула об‘ектыўнасьць на замок“ і пераходзіць да ацэнкі творчасьці Дубоўкі:
Мяне у вас цікавіла даўно |