Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/209

Гэта старонка не была вычытаная

да Дубоўкі даволі выразна ахарактарызавала творчасьць яго за апошні час:

… Ці доўга будзе так?
жабрацтвы духу — не вялікі гонар.
Аджа-ж літаратура — не тартак,
не пагулянка з клёцкамі за горад.

Пра вершы ПушчыАсеньнія песьні“ і „Лісты да сабакі“ пісаў ужо А. Сянкевіч[1], даўшы ацэнку настрояў Пушчы з боку політычнага.

Гэтыя вершы Пушчы з боку іх зьместу зьяўляюцца, на наш погляд, лёгічным працягам ранейшай яго дзейнасьці. Тут, як і раней:

„Беларусь краіна, — найміцай астатняй
ў апранасе рванай днём і ноччу хмарнай.
Ой, Зямля-Плянэта і браты-народы!
Я спраўляю штодзень страшнае маленьне:
расьпяваю псальмы аб краіне роднай,
расьпяваю ўвечар, стаўшы на калені.
...........
Будзе дзень сьвяточны, дзень другога прыйсьця:
прыдзе Маці з Сынам, на услоне сядуць…
Расшумяцца клёны, расшумяцца лісьця, —
будзе сьвяткаваньне песеннае ў садзе.
Прыдуць з песьняй тыя, што сабе ня лгалі,
што сьлязу ранялі на сырым кургане…
...........
Азяблае цела ў трагічным уздыме;
зямлі нагату акрывае лістота.
Хто з крыжа краіну расьпятую здыме?
Ўзываю, малюся у грэшнай істоце.

  1. Соцыяльныя мотывы творчасьці або собачыя лісты поэты Язэпа Пушчы („Зьвязда№ 9).