зусім забівае ўсялякую каштоўнасьць гэтага апавяданьня. Другое — больш цікавае. Але ўсё-ж ткі і тут Крапіва ня здолеў як сьлед апрацаваць досыць цікавы сюжэт.
Пяройдзем цяпер да публіцыстычнага разьдзелу часопісі, дзе зьвяртаюць на сябе ўвагу два артыкулы: „Аб разуменьні мастацкай творчасьці і аб некаторых пытаньнях у вывучэньні беларускай літаратуры“ Бабарэкі і „Альбо грай, альбо скрыпку аддай“ В. Кундзіша.
Артыкул Бабарэкі, як звычайна, вызначаецца сваёю размазанасьцю і паказвае вялікі поступ у разьвіцьці „беларускага Бялінскага“[1]; ён цяпер можа гаварыць на працягу некалькіх старонак, і… нічога не сказаць — нешта накшталт лёгкай фізкультуры. Гэты артыкул таксама характарызуе яго здольнасьць. Бабарэка бярэ верш Багдановіча „Песьняру“ і пачынае разважаць, што азначае гэта слова, а што тое, і чаму менавіта так, а не наадварот, і чаму гэта трэба разумець не як-небудзь іначай, а іменна так. І толькі ўжо на пятай старонцы робіць вывад, што матэрыялам для вершу „Песьняру“ былі думы пра песьняра, яго творчасьць, яго дачыненьне да мастацтва і наогул пра ролю і значэньне літаратурна-мастацкага твору. Які глыбокі аналіз, які дыапазон крытычнай думкі, які гэніяльны вывад!!! Прыблізна такую самую опэрацыю