прарабляе Бабарэка і з вершам Гаруна… на тую-ж тэму. Калі прыняць пад увагу, што гэты артыкул зьяўляецца ўступам да кнігі пра творчасьць Дубоўкі, дык пэўне-ж Дубоўка разам са ўсёй сваёй творчасьцю патоне ў моры паперы, якую змарнуе паважаны „крытык“ на такую справу; а на паверхні гэтага мора будуць адзінока хістацца, нібы ўбогія чаўны, нямногія, але „гэніяльныя“ крытыкавы думкі.
І ў гэтым кашападобным артыкуле можна ўлавіць некалькі паасобных думак, якія выказваліся „беларускім Бялінскім“ і раней, але ў інакшай крыху форме. Першае — гэта палажэньне Бабарэкі пра „мастацтва для мастацтва“. Паважаны крытык мае нахіл думаць, што „мастацтва для мастацтва“ (або як яго называюць — „чыстае мастацтва“) зьяўляецца нікчэмнаю забаўкаю. Сьледам за Кауцкім Бабарэка кажа: „Я з свайго боку дадам, што такія мастакі падобны дзецям, якія забаўляюцца рознымі цацкамі“. Няпраўда, тав. Бабарэка! „Чыстае мастацтва“ прадстаўляе сабою адну з самых моцных зброяў ваяўнічай буржуазіі ў галіне мастацтва. Об‘ектыўна яно можа прыносіць большую шкоду часамі, чымся нават чэмбэрленаўскія гарматы, атручваючы сьвядомасьць клясы; а об‘ектыўна вы зрабілі-б ня вельмі ўжо вялікую паслугу для рэволюцыі, каб заклікалі рабочых і сялян у наступ, суцяшаючы, што „гэта Чэмбэрлен у цацкі гуляе, мы яго — сьнежкамі“. Мы лічым, што Бабарэка трымаецца такога пагляду па сваёй наіўнасьці,