Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/217

Гэта старонка не была вычытаная

Кундзіш у сваім артыкуле „Альбо грай, альбо скрыпку аддай“ накінуўся на апошні зборнік вершаў Андрэя Александровіча і разматлашыў яго ўшчэнт. Узяўшы поэму Александровіча „Дваццаць“, Кундзіш па ўсіх правілах гэту поэму згвалціў і ўзьвёў на Александровіча столькі грахоў, што проста застаецца дзівіцца, як гэта Александровіч да гэтага часу вольна ходзіць па вуліцы[1].

Рэшта матэрыялаў у гэтым нумары прадстаўляе бесстароньнія досьледы па тых ці іншых пытаньнях. З іх асабліва цікавым зьяўляецца нарыс аб татарскім тэатры. У гэтым жа нумары „Узвышша“ ўпяршыню завяло аддзел „Культура мовы“ даволі цікавы і карысны. З тых меркаваньняў, якія выказаны ў аддзеле, нам здаюцца зусім беспадстаўнымі дзьве апошнія заўвагі Л. і В. Л. Слова „страніца“ нам не даводзілася нідзе спатыкаць у беларускай мове, — ужываецца „старонка“, а слова „балона“, якое Л. прапануе ўвесьці, было-б штучным і незразумелым для мас. Тое самае можна сказаць і пра слова „ратайства“, якім В. Л. прапануе замяніць слова „зямляробства“. Няможна згадзіцца і з мотываваньнем В. Л. і Л. гэтых пропозыцый, па іх выходзіць, што нам трэба вяртацца ў мове ледзь не да часоў „цара Батуры“, прынамсі аўтар падае прыклады прыблізна з таго часу. У нас ёсьць жывая мова і замяняць яе тэрміны

  1. Больш падрабязна пра гэты артыкул гл. наш артыкул „Гаманіць — галава не баліць“.