Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/23

Старонка праверана

Цікавы Мікола з яго тэорыяй „нацыянальнага бальшавізму“. Ён інстыктыўна адчувае сілу бальшавікоў, адчувае, што праўда на іх старане. Але ён ня можа выйсьці з рамак нацыянальнае замкнутасьці і нерашучасьці — чыста інтэлігенцкая рыска, — і гэта прыводзіць яго да недарэчнай тэорыі. Гэткае хістаньне і раздваеньне часамі прыводзіла да самай трагічнай разьвязкі. Гэтая двайчастасьць загубіла аднаго з выдатнейшых беларускіх песьняроў Алеся Гаруна. Сталяр, сын чорнарабочага, рэволюцыянэр, перажыўшы 9 год царскай ссылкі — Алесь Гарун піша:

Гэй, хто ёсьць тут? Люд галодны,
Люд пакутны! Да мяне!
Станьма, брацьця, ў шых паходны, —
Наша гора праміне.
........
… Ўстануць, рушаць. Прэч з дарогі!
Хто нам хоча заступіць!
Мы пашлі, мы — люд убогі,
Ўсё узяць, ці ўсё згубіць.

А другая істота Алеся Гаруна кідае яго ў стан зьлейшых ворагаў гэтага ўбогага люду, паставіла на другі бок барыкадаў і прывяла поэту на далёкі кракаўскі могільнік.

Гэта раздвоенасьць адбілася і на ўсёй беларускай мастацкай літаратуры гэтага пэрыоду, які можна абмежаваць часам з 1917 да 1923 году. Гэта пара бурлівых падзей, якая перашкаджала

19