малюецца ў пэрспэктыве. Ніводная, здаецца, бібліотэка, не завяла яшчэ сыстэматычнага вучоту карыстаньня кнігамі, і аўтары прымушаны здавальняцца вельмі расплыўчатымі, нявыразнымі і аднабокімі лічбамі рэалізацыі тыражу кнігі. Мы ведаем, напр., што зборнік Зарэцкага „У віры жыцьця“ вышаў другім выданьнем, кніжка Ц. Гартнага таксама вышла другім выданьнем; знача, першыя выданьні гэтых і яшчэ некаторых кніжак разышліся. Мы ведаем, што на базе выдавецтва мёртвым грузам заляглі творы узвышаўскіх „апосталаў“ Дубоўкі і Пушчы.
Гэтыя факты нам гавораць вельмі многае, але ўсё гэта вельмі туманнае і нявыразнае. Застаюцца неразьвязанымі кордынальнейшыя пытаньні. Якія кніжкі найлепей чытаюцца рабочымі, якія сялянамі? Якія заўвагі да кніжкі зьяўляюцца ў чытачоў? Які жанр найбольш цікавіць, што гавораць чытачы пра мову, пра стыль, пра композыцыю паасобных аўтараў. Адказ на гэткія пытаньні меў-бы для беларускіх пісьменьнікаў нязьмерна вялікае значэньне як пры пісаньні, так і пры апрацоўцы твораў. З другога боку, об‘ектыўная і бесстаронняя ацэнка чытаючай масы вельмі многім нашым „кандыдатам у бясьсьмертныя“ адразу паказала-б іх сапраўднае месца ў літаратуры.
У Расіі і на Украіне ў многіх мясцох праводзіцца сыстэматычнае падагульваньне карыстаньня