„культура“ праводзіцца па „узвышаўскаму“ рэцэпту, дык тады… У выніку, калі чуюцца ў нас дзе скаргі на мову пісьменьнікаў, дык львіная доля з гэтых скаргаў прыпадае зноў-жа на долю узвышаўскіх абаронцаў, „культуры“ мовы.
Радавому чытачу найбольш імпонуе самы просты, нескладаны стыль. Гэта адна з тых прычын, па якіх у рабочых бібліотэках бадай што на першым месцы стаіць запатрабаваньне на творы клясыкаў. Рабочы прыходзіць і кажа: „Дайте мне какого-нибудь Лермонтова“.
І нельга сказаць, каб у гэтым жаданьні атрымаць „какого-нибудь Лермонтова“ хаваецца ідэёвая блізкасьць да клясыкаў. Работніца Трохгорнай мануфактуры так кажа пра „Войну и мир“: „Не хочу больше читать про старое, дай мне новую. Вот читала и думала о войне с Наполеоном. Конечно, жалко, но и так уж настрадалась с этими войнами“… Можна знайсьці шмат падобных водгукаў пра клясыкаў. Нам трэба таксама памятаць, што на Беларусі найбольш выданьняў вытрымала „Дудка Беларуская“ Багушэвіча, „Тарас на Парнасе“ і г. д., дый цяпер гэтых кніжак нідзе нельга дастаць. Адзінаю прычынаю гэтага, на наш погляд, зьяўляецца простая мова гэтых кніжак і іх лёгкі стыль.
Калі мы пярэйдзем да тых жанраў, якія найбольш цікавяць радавога чытача, дык убачым,