Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/249

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі
БЕЛАРУСІЗАЦЫЯ НАВЫВАРАТ

У справе паглыбленьня і пашырэньня культурнай рэволюцыі на вёсцы непараўнана вялікую ролю адыгрывае добра пастаўленая сялянская газэта. У нас, на Беларусі, гэткіх газэт налічваецца 8; з гэтых газэт найбольш прыстасаванаю для патрэбаў сялянства зьяўляецца "Беларуская Вёска". Усе гэтыя газэты, апрача аднэй, ужо даўно пераведзены на беларускую мову, што павінна было-б аблягчыць газэце шлях у вёску. На наш погляд, справа беларусізацыі сялянскай газэты, як і справа ўдасканаленьня мовы ў сялянскай газэце, патрабавала і патрабуе самых уважлівых адносін, пазбаўленых ад усякай офіцыяльшчыны. І гэта зусім зразумела: чым больш зразумелая і жывая будзе мова газэты (мы не гаворым ужо пра тэхніку газэты) — тым глыбей яна здолее прабіцца ў вёску, тым большыя будуць вынікі ўсіх тых кампаній, якія праводзяцца ў газэце і г. д.

На вялікі жаль, ня ўсе і ня ўсюды сэнс беларусізацыі. У нашых дзелавых паперах, у нашых шыльдах, у друку і г. д. часамі пападаюцца такія