Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

тэхнікуму і унівэрсытэту, дзе распачынаецца вывучэньне беларускае літаратуры. Вядомы спробы організацыі літаратурна мастацкіх часопісяў пры БДУ і пры „Беларускай хатцы“ („Маладзік“). Гэтыя організацыйныя імкненьні, спачатку нясталыя (як організацыя сэкцыі пісьменьнікаў пры Доме Асьветы), выліваюцца нарэшце ў організацыю „Маладняка“. Усе шэсьць організатараў „Маладняка“ — Чарот, Вольны, Александровіч, Дудар, Пушча і Бабарэка — былі ў беларускай літаратуры навічкамі, ня мелі яшчэ належнай практыкі ў гэтым напрамку. Але яны цалкам, да мазга касьцей былі пранізаны ідэямі Кастрычнікавай рэволюцыі; творы іх насілі на сабе ўсе адзнакі новых, нязвыклых для беларускай літаратуры павеваў. Гэта пераможна ўступала ў літаратуру бяднота вёскі, гарадзкі пролетарыят працягваў рукі да беларускай літаратуры. Адначасна і старэйшыя пісьменьнікі рашуча павярнулі на новыя рэйкі і сталі, нарэшце, савецкімі людзьмі. Толькі некалькі старых пісьменьнікаў не далучыліся да новае лініі і канчаткова заняпалі, як Паўловіч, Буйла ды інш. Зборнік Янкі Купалы „Безназоўнае“ найлепей выражае той пераварот, які здарыўся ў беларускай літаратуры. Кастрычнік шляхам захаванай ідэолёгічнай барацьбы заваяваў для беларускай літаратуры старых пісьменьнікаў, і беларуская літаратура стала, такім чынам, безагаворачна на новы шлях. Зьяўляюцца ўсё новыя і новыя літаратурныя