Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

сілы. Вакол „Маладняка“ гуртуюцца ня тольк пісьменьнікі, але і ўся бадай беларуская маладая інтэлігенцыя, сьветагляд якой выкоўваецца ўжо ў кузьні Кастрычніка.

Але ідэёвы рост беларускай літаратуры ня можа і ня мог ісьці „без задоринки“, як ня можа і не магло ісьці бяз хістаньняў гаспадарчае разьвіцьцё краіны. Паступовае адбудаваньне зруйнаванай краіны, нэп, гаспадарчае назапашваньне і соцыяльнае распластаваньне вёскі — павінны былі выклікаць супярэчнасьці ўнутры беларускай літаратуры, прадстаўнікі якой па сутнасьці прадстаўлялі інтарэсы самых рознастайных груп сялянства: адсюль і рознастайныя адценьні ў ідэолёгіі тых, хто, нібыта, складаў нешта суцэльнае. Адначасна конкрэтызацыя форм нацыянальнай політыкі партыі, асабліва пасьля XII зьезду, не магла ня выклікаць розных ілюзій у шовіністычна настроеных груп насельніцтва, што таксама павінна было ў некаторай меры адбіцца ў літаратуры. Усё гэта падрыхтоўвала глебу да самых рознастайных супярэчнасьцяй, якія і пачалі вынікаць у першую чаргу ў „Маладняку“, як у адзінай організацыйнай адзінцы.

Пачалося з траўлі старых пісьменьнікаў. „Радыкальныя“ элемэнты „Маладняка“, вуснамі Дубоўкі, Бабарэкі і некаторых другіх, накінуліся на Купалу, на Коласа, на Журбу, лічачы іх творчасьць устарэлаю, непатрэбнаю, прымітыўнаю.