Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

кавае рэволюцыі, мы пярэйдзем да якасных і колькасных дасягненьняў, якія мела наша літаратура за гэты пэрыод.

Агулам мы адзначылі б гэты пэрыод пэрыодам разгортваньня шырокіх палотнаў. Калі творчасьць нашаніўцаў складалася пераважна з нязначных па разьмеру твораў — вершаў і апавяданьняў, дык пасьлякастрычнікаўскі пэрыод мае сталую тэндэнцыю да монумэнтальных твораў, як поэма, аповесьць і, нарэшце, роман. Першым творам такога гатунку зьяўлялася аповесьць Гарэцкага „Дзьве душы“, пра якую мы ўжо гаварылі вышэй. Пазьней зьяўляюцца поэмы Чарота, Бядулі, Купалы і многіх другіх. Заканчваюцца монумэнтальнейшыя Творы беларускай літаратуры — поэмы Коласа „Новая зямля“ і „Сымон Музыка“, а таксама і яго аповесьць „У палескай глушы“. Але гэтага яшчэ мала. Калісьці беларускай літаратуры трэба было змагацца за заваяваньне беларускага рынку. Цяпер рынак гэты здабыты і трэба здаволіць яго мастацкаю літаратураю, якая магла б канчаткова замацаваць сымпатыі чытача. І вось пачынаецца распрацоўка сатыры (Крапіва), зьяўляецца газэтны фэльетон (Алёша, Свэн) і, нарэшце, зьяўляецца беларускі роман (Цішка Гартны, Зарэцкі, Кузьма Чорны). Узбагачваюцца і вершаваныя жанры. Асабліва шырока пачалі ўжывацца сонэты і трыолеты: гэта прыняло форму мастацкіх практыкаваньняў, і іх сталі разглядаць толькі, як пэўную комбіна-