ляюцца пачаткі vers libre‘a (вольнага вершу) у Бядулі і Чарота. Нарэшце, значна пашыраецца тэматыка, ахопліваючы цяпер самыя рознастайныя моманты жыцьця ня толькі Беларусі, але і далёкіх ад яе краін.
Усё гэта выводзіць беларускую літаратуру з нацыянальных рамак і кладзе пачатак яе сувязям з іншымі літаратурамі. Зьяўляюцца пераклады паасобных твораў беларускіх пісьменьнікаў, з аднаго боку, на расійскую і украінскую мовы, з другога — на нямецкую, італьянскую, яўрэйскую і г. д. Адначасна ў беларускай літаратуры зьяўляюцца пераклады твораў чужаземных пісьменьнікаў.
Адным з характарнейшых момантаў у пасьлякастрычнікавай літаратуры зьяўляецца вялікі ўзрост мастацкай прозы. Гэта тлумачыцца, бязумоўна, узростам кадру чытачоў. Чытач вымагае больш сталага і грунтоўнага матэрыялу. І вось зьяўляецца цэлы шэраг новых прозаікаў, многія з якіх адразу занялі выдатнае месца ў мастацкай літаратуры, як Міхась Зарэцкі. Апрача выключна прозаікаў, як Чорны, Галавач, Нёманскі, многія поэты пачынаюць пераходзіць з вершаў на прозу, як Ц. Гартны, З. Бядуля, М. Чарот. Зьяўляецца спроба авантурнае аповесьці, як „Два“ і „Антось Савіцкі“ Анатоля Вольнага, і спроба колектыўнага роману Александровіча, Вольнага і Дудара — „Ваўчаняты“.
Трэба адзначыць і посьпехі ў галіне нацыянальнай драматургіі. Галубок пасьля рэволюцыі ўзяўся