апрацоўваць мэлёдраму. Міровіч даў п‘есы, якія паслужылі для афармленьня нацыянальнага тэатру, як „Кастусь Каліноўскі“ і „Машэка“. Вялікае значэньне мае п‘еса Кудзелькі „На купальле“. У зьвязку з якасным і колькасным узростам беларускай літаратуры знаходзіцца пашырэньне беларускага кніжнага рынку. Апрача трох тоўстых часопісяй „Полымя“ і „Маладняк“ і нядаўна адчыненае „Узвышша“ — выдаюцца альманахі і часопісі па акруговых гарадох — у Полацку, Віцебску, Воршы, Бабруйску і г. д. Беларускае Дзяржаўнае Выдавецтва і „Маладняк“ выпускаюць на рынках шмат мастацкай літаратуры, у тым ліку шмат грунтоўных выданьняў.
Нарэшце трэба адзначыць рост колькасьці пісьменьнікаў. Калі ад нашаніўскай пары нам засталіся імёны Я. Купалы, Я. Коласа, Ц. Гартнага, М. Гарэцкага, З. Бядулі, У. Галубка, А. Гурло, Я. Журбы, дык у новы час выявіліся ці падаюць вялікія надзеі М. Чарот, Зарэцкі, А. Вольны, А. Александровіч, А. Дудар, К. Чорны, Крапіва, Я. Нёманскі, П. Трус, Н. Чарнушэвіч, Галавач, Маракоў, Лынькоў, Хадыка, Барашка ды шмат іншых. Такі ўзрост літаратурных кадраў навочна падкрэсьлівае тыя шырачэзныя магчымасьці, якія адкрыў Кастрычнік для беларускіх рабочых і сялян.
III
Мы дазволім сабе спыніцца яшчэ на некаторых паасобных пісьменьніках пасьлякастрычнікавай