Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/37

Гэта старонка не была вычытаная

пары. У першую чаргу мы павінны спыніцца на найбольшай фігуры нашай літаратуры. Гэта народны поэта Рэспублікі Янка Купала.

Уступіўшы на шлях Кастрычніка сваім вядомым вершам „Арлянятам“, поэта ўжо з гэтага шляху ня зыходзіць. У сваім зборніку „Безназоўнае“, на які ў свой час так заядла абурыўся няўдачлівы кандыдат на годнасьць „беларускага Бялінскага“ Бабарэка, Янка Купала даў нязвычайна яскравыя вобразы новай маладой Беларусі.

Пакінем спадчыну мы для патомкаў
Інакшую ад тэй,
Што ўзялі мы ад продкаў на абломках
Гісторыі сваей.

З інакшай думкай пойдзе ў сьвет і людзі
Патомак гэны наш:
Згібацца ўжо ня будзе і ня будзе
Піць з недапітых чаш.

Дасталі сьцежкі, ад якіх прапасьці
Маглі мы ў бяспуцьці,
А кінем бітыя шляхі да шчасьця,
Абы умець ісьці.

На продкаў плечах паўзрасталі вежы,
Дзе торг вялі за нас,
А мы патомкам нашым кінем межы
Без ашуканскіх крас.

Яшчэ пакінулі нам асьляпленьне,
Пашану да пакут,
А мы пакінем песьню вызваленьня
І вольны бацькаў кут.