кую ўвагу. Але гэта зусім не азначае таго, што соцыяльнае становішча павінна служыць мандатам на „бессмертие“. Гэта зразумела кожнаму сьвядомаму чалавеку. У нас, на жаль, у большасьці выпадкаў, на літаратурную працу глядзяць вельм- лёгка, павярхоўна.
У № 1 „Маладняка“ зьмешчаны артыкул Астаповіча, у якім гаворыцца аб матэрыяльным станвішчы пісьменьніцкага маладняка, аб матэрыяльных перашкодах, якія прыходзіцца спатыкаць пачынаючаму пісьменьніку. І вось як зразумеў гэты артыкул адзін з гэтых „пачынаючых пісьменьнікаў“:
„напісаў я невялічкую поэму — усяго 515 радкоў (толькі ўсяго! Т. Г.), а чаго мне гэта стоіла!“
Чытач падумае — сіл, здароўя, энэргіі… Слухайце далей:
„На бумагу ў сваёй кішэні я маю кожны месяц 20 капеек. На гэтыя 20 капеек я купляю 4 сшыткі, па 3 капейкі сшытак, і 5 аркушаў бумагі, па паўтары капейкі аркуш. Вось і ўсе дваццаць капеек. На гэтую поэму, на чарнавік, я страціў адзін сшытак, ды перапісаў, каб паслаць у часопісь; гэта ў мяне заняло 5 аркушаў“.
Вось вам каштарыс пачынаючага пісьменьніка. Аднак у яго ёсьць і пэрспэктыўны плян: