Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/49

Гэта старонка не была вычытаная

жудасьці лёгкі падыход да літаратуры. Літаратура расцэньваецца з пункту погляду паперы, затрачанай на напісаньне твору; якасьць твору пакідаецца бяз увагі. Гэта яшчэ шчасьце, што аўтар вышэйпададзеных радкоў не атрымае гонарару і не напіша другой поэмы, дзякуючы недахвату паперы. У многіх, у вельмі многіх паперы хапае.

У Амсьціслаўлі ў маладнякоўскім гуртку адбыўся „раскол“. Аддзялілася група, якая назвала сябе „літаратурным згуртаваньнем“ (модны тытул) „Агняцьвет“. У групу ўвашлі „поэты“ ад 14 да 16 гадоў, імёнам якіх ня прыходзіцца адводзіць месца ў гэтым артыкуле, бо яны нічога ня скажуць чытачу; даволі сказаць, што іх было ні то 4, ні то 6. Гэта група мела сваю дэклярацыю і свой статут, з якога мы і дазволім сабе прывесьці пару пунктаў

1. Сябром літзгуртаваньня „Агняцьвет“ лічыцца кожны, хто піша больш-менш добра ў галіне поэтыкі, прозы, сатырыкі і крытыкі (курсіў наш. Т. Г.), прызнае дэклярацыю згуртаваньня рэгулярна плаціць сяброўскія ўзносы.

Далей гаворыцца аб „завочным“ прыняцьці новых сяброў („много званных, но мало избранных“), а выключэньні і г. д. Чытаем далей разьдзел 2:

1. Цэнтрам згуртаваньня абіраецца горад Амсьціслаў, кв. рэдактара.

3. Кожны сябра „Агняцьвету“ мае свой літаратурны псэўдонім, пад якім і супрацоўнічае ў часопісі.