Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/62

Гэта старонка не была вычытаная

тычнага характару, якія маюць пэўны сэнс і ў другім сэнсе ўжыты быць ня могуць. Другая, больш буйная група — гэта словы больш ці менш эмоцыяльна насычаныя, як сьлёзы, раса, каралі і інш., якія могуць ствараць розныя тропы.

У творчасьці кожнага поэты галоўнае месца займае другая група слоў, якая надае звычай творам поэты ўласьцівую толькі яго творам фізыономію, стварае яго стыль. Гэта група ніколі не павінна застываць у аднэй форме: гэта найбольш дынамічная частка твору і яе разьвіцьцё шчыльна зьвязана і з разьвіцьцём тэматыкі, і з разьвіцьцём думкі поэты, і з яго рытмікай. З другога боку, у поэзіі гэтыя словы пераважна ўжываюцца, як вобразы: частае паўтарэньне такіх слоў нямінуча прыводзіць і да паўтарэньня вобразаў. Тады наступае заняпад творчасьці. Тады творы робяцца нуднымі, аднастайнымі і ствараюць уражаньне, што поэта, раз натрапіўшы на адну ўдалую форму, рашыў:

— Умри, Денис, лучше не напишешь!

І пачаў па гатовым стэрэотыпе масавую загатоўку мастацкай продукцыі. Гэта адносіцца ня толькі да лексыкі, але і да ўсіх элемэнтаў мастацкай творчасьці.

Менавіта да такога становішча дайшоў Паўлюк Трус у сваім апошнім зборніку. Тая сьвежасьць і непасрэднасьць, якая зацікавіла ў свой час у творчасьці Труса чытача, выклікала цэлы шэраг