Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/72

Гэта старонка не была вычытаная

Ня сэрца, а начлежка!..

Наогул, шмат чаго можна знайсьці ў трусавым сэрцы і ў душы яго, асабліва на дне:

Вясна ў цьвяту!..
Цьвітуць парэчкі,
цьвіце язьмін на дне душы!..

А вось яшчэ пэрлы:

Па-над сьцежкай зоры
(Зоры над крыніцай),
І ў вачох дакоры,
А ў душы суніцы!..
А ў душы мажоры...
І цьвітуць брусьніцы
І сьмяюцца зоры,
Зоры над крыніцай.

Сапраўдная каша — і ўсё ў душы!

А вось у Язэпа Пушчы:

Звонка-імпэтныя хвалі
У далі крышталі ўлюлялі.

Альбо:

Кусаюць уцехі ўсе чэрствую лусту...

Ці варта прыводзіць яшчэ прыклады, калі бадай што ўсе творы маладзейшых нашых поэтаў перапоўнены гэтым гвалтам над сэнсам, над развагаю. Поэзія выклікае эмоцыі ў чытача, а што