АБ ЧЫМ ПІШУЦЬ
У апошні час усё часьцей і часьцей даводзіцца чуць ад чытачоў нездавальненьне сучаснымі творамі беларускай поэзіі. Кажуць, што там толькі звоны ды васількі, кветкі ды ручайкі — болей нічога няма. Бязумоўна, гэткі настрой у большай ці меншай меры адбіваецца і на кніжным рынку.
А пытаньне з тэматыкай у нас з кожным днём робіцца ўсё вастрэйшым. Мы ўжо ў адным з папярэдніх артыкулаў прыводзілі выпадак з „слуцкімі песьнярамі“, дзе пераблыталіся і вершы і поэты, але ніхто гэтай блытаніны не заўважыў. Зусім зразумелая рэч: ніводзін з гэтых поэтаў ня меў свайго ўласнага твару, сваіх характэрных рысак. Усе вершы былі, што называецца, шыты на адзін капыл. Тэматыка бадай што ўсіх нашых маладых поэтаў за апошнія часы надзіва аднастайная. Нават, уласьціва кажучы, мала дзе можна ўлавіць акрэсьленыя тэмы. Пераважная частка мастацкай продукцыі нашай літаратурнай моладзі — гэта беспрадметная лірыка. Лірыка наогул — гэта не благая рэч, але ўсё добра ў меру. Калі-ж кож-