Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/80

Гэта старонка не была вычытаная

тлумачыцца тугім вухам, няздольным успрымаць музычныя шумы, ці яшчэ якімі прычынамі — сказаць цяжка. Апрача невялікай колькасьці прыродаапісальных тэм, трэба яшчэ падкрэсьліць і іх стэрэотыпнасьць. Лес, напрыклад, ва ўсіх аднастайны: ён, звычайна, зялёны, цёмны ці сіні, шуміць ці гудзіць па жаданьню аўтараў на любую тэму — пра партызаншчыну, пра моладасьць, пра таемнасьць жыцьця; але ўсюды гэты лес аказваецца аднастайным — ці ён полацкага пахаджэньня, ці мазырскага. Тое самае і з балотам. Усе адзнакі тэй ці іншай тэмы як-бы канонізаваны, і ніхто ня можа асьмеліцца што-небудзь сваё дадаць да гэтых адзнакаў. Яшчэ горай справа стаіць з мотывамі каханьня. Маладыя поэты як-бы закахаліся адразу ўсе ў дзьвюх дзяўчат — адна з чорнымі косамі, другая з залатымі (блёндынка). Дзеля таго, што мотывы каханьня ёсьць ва ўсіх, можна было-б нават цэлую клясыфікацыю вершаваных твораў зрабіць… па колеру валасоў іх об‘ектаў!.. У нас вышлі дзьве унівэрсальныя, ідэальнейшыя дзяўчыны, гледзячы на якіх, пускаюць сьлюні два ці тры дзесяткі маладых поэтаў, але ніводная з іх не зьяўляецца жывым чалавекам, бо ніводзін з гэтых поэтаў не адважыўся перашагнуць устаноўленыя і абмежаваныя традыцыяй кодэксы тропаў і фігур для гэтай групы тэм.

У першыя гады нашай пасьлякастрычнікавай поэзіі, калі пачала выяўляцца новая генэрацыя