У непасрэднай сувязі з гэтым стаіць пытаньне аб сюжэтнасьці вершаў. Наогул, верш, маючы тую ці іншую фабулу, хутчэй можа выклікаць у чытача конкрэтныя ўяўленьні, а тым самым узмацніць сілу ўплыву на сьвядомасьць чытача. З другога боку, сюжэтны верш больш прыбліжаецца да прозы, якая, бясспрэчна, мае шырэйшы круг чытачоў, як вершаваная поэзія, і мае большую ўдзельную вагу ў мастацкай літаратуры. Нашы старэйшыя пісьменьнікі, як Купала і Колас, даволі шырока культывавалі сюжэтныя вершы, апавяданьні вершам, надзвычайна лірычныя і прыгожыя. Была выпушчана некалі кніжачка: „Апавяданьні і легенды вершам“. У нас сюжэтнымі зьяўляюцца толькі поэмы і то не заўсёды. А на апрацоўку маленькіх вершаў гэтага тыпу ў нас не зьвяртаюць увагі. Такі верш, бязумоўна, цяжэй напісаць, бо тут павінна быць старанна апрацавана кожная дэталь, павінны быць выключаны ўсе лішнія словы і вобразы, павінен быць на сто процантаў выкананы конструктывістычны прынцып „грузафікацыі“ — максымальнай эксплёатацыі тэмы. Унясеньне ў верш фабулы адразу выдзяляе верш з шэрагу іншых. Такога вершу з канца да пачатку не прачытаеш. Апрача гэтага, падбор сюжэтаў, прыёмы іх распрацоўкі — усё гэта разьвівае элемэнты стылістыкі і надае спэцыфічны характар творчасьці таго ці іншага поэты, характар, уласьцівы толькі яму аднаму. Тады, бязумоўна, стануць немагчымымі і
Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/86
Гэта старонка не была вычытаная