Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/87

Гэта старонка не была вычытаная

такія выпадкі, як з „слуцкімі песьнярамі“. Калі чытаеш творы расійскіх конструктывістых, як В. Інбэр, Сэльвінскі ды інш., дык знаходзіш там сапраўды орыгінальную распрацоўку сюжэтаў, сьвежасьць стылю, адсутнасьць усякай стэрэотыпнасьці. А нам і наша сучаснасьць, і наша гісторыя, і наша прырода, і народная творчасьць даюць гатовы і добры матэрыял у форме самых рознастайных сюжэтаў. Мы іх не выкарыстоўваем, а без перапынку топчамся на выбітым шляху беспрадметнай лірыкі, не стараючыся ўнесьці нічога новага, нічога сьвежага ў гэту аднастайную гармонію традыцыйных слоў, вабразоў і тэм.

Трэба, каб ня толькі буйныя жанры, як поэма, роман, аповесьць, выклікалі зацікаўленасьць чытача.

Трэба і малыя творы будаваць так, каб яны ня былі сколкамі з гатовых узораў, як не падобны да папярэдняга кожны момант у жыцьці нашай эпохі.

18-X — 27 г.