Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/93

Гэта старонка не была вычытаная

А наша літаратурная моладзь, якая толькі што апярылася і толькі-толькі пачынае ўздымацца ў прасторы поэзіі, — як можа яна спрачацца нават з нязначнымі павевамі ў сфэры ідэолэгіі. У нас няма сталай, сур‘ёзнай марксыцкай крытыкі, якая-б дапамагала-б гэтай моладзі і, рукою настаўніка, а не адміністратара, накіроўвала-б яе на правільны шлях. Мы разумеем пад правільным шляхам адзіны правільны для беларускай мастацкай літаратуры — гэта шлях будаваньня літаратуры пролетарскай. У нас да гэтага часу не зьвяліся спрэчкі па гэтаму пытаньню. Адны кажуць, што пролетарская літаратура ўжо ёсьць у нас, і ў ліку яе прадстаўнікоў называюць… Пушчу!.. Другія думаюць, што яе няма і ня будзе. Нарэшце, трэцяя думка, найбольш абгрунтаваная, — гэта тая, што беларуская пролетарская літаратура будуецца і ўжо шмат дасягненьняў мае на шлаху будаўніцтва. Так, будуецца беларуская пролетарская літаратура, і толькі на шляху гэтага будаўніцтва яна аформляецца і як літаратура, удасканальваючы свае формы, пашыраючы жанры і г. д. Але шмат перашкод мусіць яна перамагчы ў сваім росьце. Ажывае савецкі мешчанін: новы „чумазы“, як вызначае яго Варонскі. Яму таксама нечага хочацца, і яму не да смаку ні „Босыя на вогнішчы“, ні „Карчма“, ні „Безназоўнае“. Яму трэба і палавыя пачуцьці паласкатаць, трэба, каб і сьлязу пусьціць можна было, прачытаўшы што-небудзь, што так нагадуе яму яго спа-