койнае жыцьцё. Ён робіцца і актыўным, але толькі ў тых выпадках, калі гэта актыўнасьць вымагаецца для здавальненьня яго індывідуальных жаданьняў і імкненьняў, не заўсёды імпануючых інтарэсам колектыву. Есеніншчына — то багамольная, то п‘яная, то пакутная — вось выражэньне настрояў, мова чумазага.
А ў нас бяз гэтага таксама не „абышлося“, дый абыйсьціся не магло. І вось пачынаюцца ў нас узоры пододеяльной поэзіі.
Цалуе асмугла-ласкавыя персі |
Каб яшчэ гэтага шматкроп‘я ў сярэдзіне ня было!.. А так „юны поэта“ ня здолеў стрымаць горачы сваёй мяшчанскай душонкі, што ён „ня быў першым“…
Апрача „фізіолёгіі“ мешчаніну патрэбна яшчэ і „псыхіка“ ў выглядзе здавальненьня сваіх густаў — звычайна гітараю ці грамафонам. Вось і „загітарыла“ ў нас!.. Пашлі гітары „ледзяныя“ і гітары цыганскія. Чуць ня ўсе маладыя поэты ўдарыліся ў лірыку, бяз усякага сумненьня аздабляючы яе словамі і фразамі з Есеніна. Прачытайце вершы Кляшторнага, Звонака, Пушчы, Дубоўкі, Дарожнага — імя ім легіон! Гэта сапраўдныя „есенинские вдовы“. Яны выяўляюць свае пачуцьці — а пачуцьці гэтыя чамусьці вечна мокрыя ад сьлёз ды ад нуды.