Старонка:Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў (1925).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

Ліжуць паню ў ножку, ў ручку,
Вялічаюць, „пані Шмід“;
І бадай, што яе сучку
Клічуць „пані Маргарыт“.

Ой, як брыдка, беларусы,
Што у нас яшчэ паны
Чыняць старыя прымусы
І пяюць, як груганы.

Яшчэ-ж горай у дзьве столкі,
Што заглушаны батрак
Сем гадоў старое палкі
Не забудзецца ніяк.

Цяжка, родныя сястрыцы
І браточкі, паглядаць,
Што ля панінай спадніцы
Вы прывыклі векаваць!

|}