Старонка:Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў (1925).pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

СЬВЯТАЯ АГАТКА

(З нязнанага аўтара)

Даўно ужо я гэта чуў
Ад старага Кандрата,
Што ў Менску некалі жыла
Бязродная Агата.
Любіла піць, хлусіць, гуляць —
Усе аблуды знала,
як цыган, па дваццаць пяць
Хлапцоў у дзень мяняла.
Сказаць, каб пекная была —
Ня скажа вам поэта,
А проста так, як і усе, —
Звычайная кабета.
Глытаўшы неяк чарнасьліў,
Яна чагось злавала, —
Завязла костка ў гарляку,
І вось — яе ня стала.
Яна ад злосьці аж раўла
І лаялась бясконца,
Але дарма, бо ўжо душа
Ляцела каля сонца.
За сонцам быў, вядома, рай, —