Старонка:Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў (1925).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

— Ўсясьветны грахаводнiк!
Ты колькi жонак перабраў,
А стаў, глядзі, — угоднік
Разумны ты, а помніш, сам
Ад бога адракаўся
І перад ідалам тры дні
Маліўся і хістаўся. —
Іона збоку падышоў,
З Агатай стаў спрачацца.
Яна адразу і ў яго
Знашла за што узяцца.
— Адкуль узяўся ты, прарок? —
І форсу дзе набраўся?
Прыпомні лепей, галубок,
Як кіт табой бляваўся;
Ня горш, як ты, і я сама-ж! —
Іона адчапіўся.
За ім усьлед сьвяты Тамаш
З Агатаю схапіўся.
„Я верыць, брат, даўно прывык
І вераць ўсе бяз спрэчкі,
Што бабскі трэплецца язык,
Як хвост у тэй авечкі“.
— Вядома! звычай маеш ты
Дурных паслухаць моваў!
Але чаму ты, лысы чорт,
У раны пальцы соваў? —
За Тамашом і Мікалай