Старонка:Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў (1925).pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

ПАНОВАМУ

Пажанілі ў „Загсе“ Янку
І Марылю без папа,
І назаўтра Янку зранку
Лаяў бацька ля тарпа:

„Ты ня слухаў, сынку, таты,
Збрыдзіў старага, як хам,
Выбірайся з мае хаты,
Я нічога вам ня дам.

Хай у сэрцы лопнуць жылы,
Бо мы з маткай бралі шлюб,
У папілы, у Вавілы,
Дзяк сьпяваў нам ў дваццаць губ!

А цяпер, як каля плоту,
Проста брыдка і глядзець:
Нешта скажа абармоту
І у клець ужо вядзець!“

Янка слухаў — не злаваўся,
Хоць круціў-вярцеў цапом,
Бо ў чырвоных ён спазнаўся
І з законам і з пяром.