Старонка:Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў (1925).pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

Не палез ён з бацькай біцца,
Ня пусьціў у ход кулак —
Не хацеў сарамаціцца,
А зрабіў ён, чуйце, як:

Узяў паперу. Шасьць — заява
Ў два-тры словы і капут:
„Абарону свайго права
Аддаю ў Народны Суд“.

Цераз месяц-два — гатова:
Суд дзяліў іх папалам:
Бык — табе, яму — карова,
Тут — япрук, цялуха — там.

Бяз крыві, без пагалоскі:
Ты — сюды, а ты — туды…
Эх, каб гэтак усе вёскі
Без разбою, бяз брыды

Шлях жыцьця вялі нанова!
Стаў-бы крэпнуць новы лад.
Вось што мне прышло да слова,
Мой вясковы сябра-брат!

|}