Старонка:Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў (1925).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

НАШЫ ПАКУТЫ

Калі праўду пішуць людзі
Стуль, адгэтуль, зьлева, справа, —
У вёсцы добрага ня будзе,
Дрэнна, хлопцы, ваша справа!

Вось, напрыклад, піша Янка,
Што у Вусаве на сьвята
Самагон глыталі шклянкай
Ўсе — ад Пётры да Кандрата.

І Вайтовіч, і Касінскі,
І Канончык, — ўсе дашчэнту
Нацялескалісь пасьвінску
Бяз усякага патэнту.

Той — блюе, другі рагоча,
Трэці ногі раскарачыў,
Лезуць соплі аж на вочы —
Каб ты сьвету ня убачыў!

Іваноўскі-ж каля плоту
Наастатак — дайце-ж раду:
Кілбасою выпер з роту
Тое сама, што й ззаду.