Старонка:Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў (1925).pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

Не палепшыцца ніколі
Беларускаму народу,
Покі гэтакай сваволі
Не закінуць людзі ў воду!

Ці ня лепш было-б, скажэце,
Быць цьвярозым чалавекам,
Знаць, што робіцца на сьвеце,
І што будзе век за векам?

Ці ня лепш, узяўшы кніжку,
Грамадою дзе сабрацца,
Пачытаць, а потым крышку
Так, як людзі, паспрачацца,

Каб ясьней уцяміць тое,
Што ня надта зразумела?
Ці ня лепш было-б удвое?
Лепш бяз конца — скажам сьмела!

|}