Старонка:Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў (1925).pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЯК-ЗЛОДЗЕЙ

„У Халяўшчыне на кватэры селяніна Васілеўскага жыў дзяк. Скончылася тым, что ён упадабаў сялянскую жонку і ўцёк з ёю“.

Ні папа, ні дзяка
Ня пускай на парог,
Бо яны мужыка
Згубяць зразу — дальбог!

У Халяўшчыне — вось!
Ў Васілеўскага дзяк
Спачуваць стаў чагось
Да кабеціны смак.

Як каровам ў абед
Яна цэбар нясе,
Дзяк за ёю усьлед
Свае кудлы трасе.

Або пойдзе на ток —
Як той чорт, ён і тут:
То ухопіць за бок,
То пацягне у кут.