Старонка:Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў (1925).pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

„Ой, суседзе, — бяда,
Ня хлушу я табе,
Але жонку брыда
У цябе заграбе…“

„Не!“ сусед у адказ:
„Дзяк ня пойдзе на грэх!“
Хоць якраз ў гэты час
Лезла шыла у мех…

Цераз тыдзень ці два
Васілеўскі у лес
Пасьпяшаў па дрыва
І ад холаду чээ.

Ён рукой у панарад:
„Э! забыўся кажух,
Трэ‘ вярнуцца назад,
А то вылезе дух“.

Як уздумаў — зрабіў:
Прыгуменьнем на двор,
Сьнег з лапцей абабіў
І у хату папёр.

Але раптам адтуль
З гвалтам выскачыў ён,
Быццам чорту папаў
Пад гарачы ражон,