Старонка:Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў (1925).pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

ПАДЗЕЛ ПРАЦЫ

Задрамаў Алесь на печы,
Зьеўшы кашы з талакна,
А Міхась шаруе плечы
Каля самага вакна…

Бацьку холадна у сьпіну,
Хата выстыла даўно,
І стары гаворыць сыну:
„Зачыні, Міхась, вакно!“

А Міхась — на печ рукою:
„Хай Алесь — не зачыню,
Бо я-ж заўтра раніцою
Сьвіней у поле паганю!“