Старонка:Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў (1925).pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

БАГАМОЛЬЛЕ

Праўду кажа пагалоска,
Што ў папоўскай павуціне
Наша хатачка і вёска
Бяз жыцьця і сьвету гіне.

Ой, каб ведалі, браткі, вы,
Як да нельгасьці абрыдла
Мне пісаць ужо пра грывы
І пра ўсякія кадзідлы.

Але што-ж рабіць поэце,
Калі ўзяў ён за ахвяру
Дзеркачом служыць у сьвеце
І у кут зьмятаці мару?

Прызнаюся вам — ніколі
Не хадзіў я сам да прошчы,
Бо з маленства чуў даволі,
Як папы рабілі мошчы.

Не на жарты і бяз злосьці,
Гавару — як трэба, стала,
Што яны на гэта косьці
Бралі-кралі, дзе папала.