Старонка:Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў (1925).pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЕ ПРАЎДА

Хто ня бачыў, як часамі
Нашы дзеці возьмуць карты
І будуюць сабе самі
Хатку проста не на жарты?
Не чапай — стаіць хаціна…
Але дзьмухні хоць-бы крыху —
Паляціць, як павуціна,
Ўся будовіна ад дыху!
Калі глянем у куточак —
З нашай верай гэтак сама:
Гладка зьвязаны вяночак,
Ад Адама да Абрама!
Добра ўсюды — ва ўсе бокі,
А крані хоць чуць мазгамі, —
І усе твае прарокі
Дагары ляцяць нагамі:
Возьмем Коляды… У школе
Кожны чуў, калі вучыўся,
Як на Коляды ў стадоле
Віфляемскай нарадзіўся
Божы сын ад боскай маткі
І Язэпа з Назарэту,